5 ліпеня 2010

Акцыя «Наш прыродны дэпазіт»

Большасць з нас жадае ўнесці свой уклад у захаванне планеты, але шмат хто не ведае, як гэта зрабіць.

Як кампанія высокай сацыяльнай адказнасці, Беларускі народны банк заяўляе аб сваёй актыўнай пазіцыі ў абарону навакольнага асяроддзя.

З ліпеня 2010 года Банк запусціў уласную акцыю «Наш прыродны дэпазіт». Ва ўсіх офісах банка ўстаноўлены спецыяльныя скрыні для збору макулатуры. Цяпер, замест таго, каб проста выкінуць выкарыстаныя лісты паперы, яе акуратна збіраюць, каб потым здаць у перапрацоўку. Такім чынам, кожны з супрацоўнікаў Банка робіць свой уклад у будучыню прыроды на Зямлі.

Канстанцін Цэрэтэлі, Генеральны дырэктар ААТ «БНБ-Банк»: 

- Гэты праект атрымаў шырокі водгук у супрацоўнікаў банка, якія аднагалосна падтрымліваюць яго. Акцыя «Наш прыродны дэпазіт» падкрэслівае актыўную сацыяльную пазіцыю банка і кожнага супрацоўніка ў тым ліку.

arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок