Наш лагатып

На лагатыпе Беларускага народнага банка намаляваная фігура льва, ўбранага ў латы, якая была знойдзена ў раёне Кахэці.

Знаходка, датаваная ІІІ тысячагоддзем да н. э., уяўляе сабой унікальны асобнік мастацтва ранняй бронзавай эры. Фігура адлітая з золата і дэкараваная філігранным рэльефным арнаментам. У цяперашні час яна выстаўлена на ўсеагульны агляд у грузінскім Нацыянальным музеі.

Леў - увасабленне сілы і абароны, надзейнасці і стабільнасці, высакароднасці, мудрасці і адвагі. Леў як сімвал фігуруе ў многіх краінах свету, уключаючы Беларусь. Так, леў сустракаецца як на гербах гарадоў і мястэчак, так і на гербах беларускай шляхты. Стылізаваныя львы ахоўваюць і ўпрыгожваюць гербы Слоніма, Ліды, Гарадка, Воранава, Івянца, Новага двара. Беларуская шляхта таксама актыўна выкарыстоўвала львоў на сваіх гербах. І нават на сямейным гербе самай знакамітай беларускай сям'і - Радзівілаў - прысутнічае леў.

Да выявы льва звярталіся і беларускія мастакі. Сярод знакавых імёнаў вядомая прадстаўніца беларускага народнага мастацтва сярэдзіны 20 стагоддзя, якое завуць часам наіўным, Алёна Кіш. Адзін з галоўных герояў карцін-дываноў Алены - леў: велічны і моцны, увасабленне цяпла і дабрыні. Львы ў працах гэтай мастачкі - праява аднаго з бакоў беларускага народнага мастацтва, цесна звязанага з старажытнай міфалогіяй і хрысціянскімі вобразамі.

У беларускага льва ёсць беларускае слаўнае мінулае і, вызначальна, беларуская светлая будучыня.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок