Карпаратыўная інфармацыя

Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі народны банк" зарэгістравана Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь 16 красавіка 1992 года і яму прысвоены рэгістрацыйны нумар 27.

Статутны фонд ААТ "БНБ-Банк" сфарміраваны ў памеры 11 075 158.42 (Адзінаццаць мільёнаў 75.158 беларускіх рублёў, 42 капейкі).

Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі народны банк" ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №10 ад 11 мая 2019 г.

Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавай дзейнасці па каштоўных паперах №02200 / 5200-12-1146 ад 6 лiстапада 2008 г.

Найменне банка:

мова поўная назва скарочаная назва
на беларускай мове Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускi народны банк» ААТ «БНБ-Банк»
на рускай мове Открытое акционерное общество «Белорусский народный банк» ОАО «БНБ-Банк»
на англійскай мове Belarusky Narodny Bank BNB-Bank

Юрыдычны адрас: пр-т Незалежнасці, 87а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Паштовы адрас: пр-т Незалежнасці, 87а, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Контактный телефон: +375 (17/33/29) 309 7 309, 7309 (МТС, Velcom, Life)

Факс: +375 17 280 74 47

Інтэрнэт-сайт ААТ «БНБ-Банк», які з'яўляецца галаўной арганізацыяй банкаўскага холдынгу: www.bnb.by

E-mail: customer@bnb.bybnb@bnb.by

BIC SWIFT BLNBBY2X

УНП 100513485

Рэжым працы ААТ «БНБ-Банк»:

пачатак працы – 8.30

перапынак – з 12.30 па 13.15

канчатак працы - з панядзелка па чацвер у 17.30, у пятніцу - 16.15

Адкрытае акцыянернае таварыства "Беларускі народны банк" ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе Ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь №10 ад 7 мая 2019 г., выдадзенай на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
  • размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахунках і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  • ажыццяўленне разліковага і касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў;
  • валютна-абменныя аперацыі;
  • выдача банкаўскіх гарантый;
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагавору давернага кіравання грашовымі сродкамі;
  • выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак;
  • выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахунках;
  • фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг);
  • перавозка наяўных грашовых сродкаў, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і іншых каштоўнасцяў паміж банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, іх адасобленымі і структурнымі падраздзяленнямі, а таксама дастаўка такіх каштоўнасцяў кліентам банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ААТ «БНБ-Банк» таксама мае права ажыццяўляць:

  • паручальніцтва за трэціх асоб, якое прадугледжвае выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
  • давернае кіраванне каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;
  • аперацыі (здзелкі) з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі;
  • лізінгавую дзейнасць;
  • кансультацыйныя і інфармацыйныя паслугі;
  • выпуск (эмісію), продаж, куплю каштоўных папер і іншыя аперацыі з каштоўнымі паперамі;
  • залiк узаемных грашовых і іншых фінансавых патрабаванняў і абавязацельстваў і вызначэнне чыстых пазіцый (клірынгавая дзейнасць);
  • аперацыі ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі з памятнымі банкнотамі, памятнымі і зліткавымі (інвестыцыйнымі) манетамі, якія з'яўляюцца законным плацёжным сродкам Рэспублікі Беларусь, па цане не ніжэй намінальнай;
  • іншую прадугледжаную заканадаўствам дзейнасць, якая ажыццяўляецца для ўласных патрэб і (або) неабходную для забеспячэння ажыццяўлення банкаўскіх аперацый.

У адпаведнасці з артыкулам 16 Закона Рэспублікі Беларусь ад 2015/01/10 года №240-З «Аб гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі народны банк» прынята на ўлік у дзяржаўную ўстанову «Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» 21 студзеня 2009 года пад нумарам 8.

Пасведчанне аб прыняцці на ўлік у Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў..

ТАА «БНБ Лізінг», якое ўваходзіць у склад банкаўскага холдынгу, галаўной арганізацыяй якога з'яўляецца ААТ «БНБ-Банк», ажыццяўляе аперацыі па фінансаваму лізінгу.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі народны банк» надае вялікую ўвагу прыватнасці персанальных дадзеных кліентаў. Банк прыкладае ўсе намаганні, каб захаваць персанальныя дадзеныя ў бяспецы і дзейнічае выключна ў інтарэсах кліентаў, не скрывае інфармацыю аб апрацоўцы персанальных дадзеных.

Палітыка аб прыватнасці ААТ "БНБ-Банк".

КАРПАРАТЫЎНАЕ КІРАВАННЕ


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок