3 октября 2018

БНБ-Банк выдаў першыя крэдыты для бізнесу ў BYN за кошт сродкаў ЕБРР

Фінансаванне ў патрэбнай валюце нярэдка выступае тым трамплінам, дзякуючы якому бізнес развіваецца і расце. БНБ-Банк стратэгічна сфакусаваны на задавальненні патрэбаў прадпрыемстваў сярэдняга і малога бізнэсу, для якога цяпер як ніколі актуальна фінансаванне ў BYN. Умовы крэдытавання рынкавыя, а механізм разгляду заявак на крэдыт для бізнэсу адпрацаваны і эфектыўны.

Прадастаўленне даступных крэдытаў прадпрыемствам сярэдняга і малога бізнэсу ў беларускіх рублях стала магчымым дзякуючы заключэнню гістарычнай здзелкі паміж БНБ-Банкам і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). З моманту падпісання крэдытнага пагаднення з ЕБРР прайшло менш за месяц, а першыя ластаўкі не прымусілі сябе доўга чакаць. Штотыдзень лік крэдытаў у нацыянальнай валюце, якія выдаюцца суб'ектам гаспадарання, расце.

в новость.png

Нагадаем, у рамках крэдытнага пагаднення з ЕБРР   ад 30 жніўня 2018 года БНБ-Банку прадастаўлена крэдытная лінія на суму 20   млн BYN. Крэдытная лінія ў беларускіх рублях з'яўляецца унікальнай з пункту гледжання спосабу прадастаўлення сродкаў: гэта першы крэдыт у Беларусі, які выдаецца ЕБРР непасрэдна ў мясцовай валюце за кошт уласных крыніц у BYN без прыцягнення сінтэтычных механізмаў канвертацыі, якія выкарыстоўваліся ў падобных крэдытах раней.

Больш падрабязна пра крэдытах для бізнесу у BYN   вы можаце пракансультавацца ў мэнэджэра вашага рахунку, па тэлефонах   Кантакт-цэнтра  (17/33/29) 309 7 309 или 7 309, а таксама   накіраваўшы заяўку па электроннай пошце customer@bnb.by.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок