16 снежань 2016

У Магілёве прайшоў рэгіянальны форум «Формула поспеху»

У МАГІЛЁВЕ АДБЫЎСЯ РЭГІЯНАЛЬНЫ ФОРУМ «Формула поспеху»

15 снежня 2016 года ў Магілёве прайшоў рэгіянальны форум уладальнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнэсу «Формула поспеху», арганізатарамі якога выступілі Беларускі народны банк і кампанія Visotsky Consulting. Змест форуму адказваў асноўным мэтам праграмы падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Смарт Бізнес»: забеспячэнню доступу да фінансавання і садзейнічанню абмену вопытам паміж суб'ектамі гаспадаркі.

Удзельнікі форуму атрымалі цэнныя веды аб тэхналогіях продажу ва ўмовах падзення спросу ад уладальніка кампаніі "Гармонія выгоды" і бізнес-трэнера Аляксея Івасюка; пазнаёміліся з планам росту кампаніі і інструментамі для павышэння эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства, прадстаўленымі выканаўчым дырэктарам і партнёрам Visotsky Consulting Minsk Алёнай Шыпаш; даведаліся, чым банк можа быць карысны бізнэсу, як атрымаць фінансаванне на развіццё сваёй справы і на што звярнуць увагу пры выбары крэдытных прадуктаў ад кіраўніцтва Ўпраўлення малога і сярэдняга бізнесу БНБ-Банка Ксеніі Касачовай і Алесі Лісіцынай; а таксама змаглі завесці карысныя  знаёмствы, абмяняцца ідэямі і вопытам з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці.

На думку лектараў форуму формула поспеху любой кампаніі складаецца з правільна структураваных бізнес-працэсаў, арыентаваных на эфектыўны продаж, граматным выкарыстанні фінансавых рашэнняў, а таксама выразна працуючага аддзела продажу, якім можна кіраваць.



arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок