7 кастрычнік 2015

У кастрычніку 2015 года пры падтрымцы БНБ-Банка выдадзены зборнік санетаў Фёдара Ястраба

У кастрычніку 2015 года пры падтрымцы БНБ-Банка выдадзены зборнік санетаў Фёдара Ястраба

7 кастрычніка 2015 года ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя выставы карцін і першых двух кніг з 5-томнага зборніка санетаў мастака Фёдара Ястраба: "Абяцанне сноў" і "Вясёлкавы след". Выхад першага тома стаў магчымы дзякуючы падтрымцы Беларускага народнага банка.

Фёдар Адамовіч Ястраб - вядомы дзеяч культуры, мастак еўрапейскага маштабу, таленавіты паэт. Ён пакінуў пасля сябе багатую культурную спадчыну.

Падчас прэзентацыі санеты Фёдара Ястраба прагучалі ў выкананні артыста Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Ігара Пятрова, меладычныя рамансы на вершы Фёдара Ястраба выканала салістка Беларускай дзяржаўнай філармоніі Галіна Сакольнік, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Кацярына Лабковіч у фартэпіянным суправаджэнні аўтара музыкі Аліны Безенсон, студэнтам Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры Дзмітрыем Багдановічам ў суправаджэнні кампазітара Ганны Казловай.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: Генеральны дырэктар Беларускага народнага банка Канстанцін Цэрэтэлі, міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі міжнароднага вяшчання Беларускага радыё Навум Гальпяровіч, а таксама вядомыя беларускія мастакі, пісьменнікі, дзеячы мастацтваў.

Гасцям была прадстаўлена таксама дакументальная выстава, прысвечаная творчай асобы Фёдара Ястраба.

Выстава працягнецца да 27 лістапада 2015 года. Наведаць яе можна па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок