Будучыня паркуецца тут! ДРУГАЯ зарадная станцыя для электрамабіляў
Беларускі народны банк надае пільную ўвагу тэхналагічнаму прагрэсу, таму ў сувязі патрэбамі кліентаў, якія павялічваюцца, першым сярод беларускіх банкаў устанавіў ужо другую зарадную станцыю для электрамабіляў каля свайго галаўнога офіса ў Мінску на праспекце Незалежнасці, 87а. Зараз любы ўладальнік электрамабіля можа цалкам бясплатна падзарадзіць свой электракар ў працоўны час банка.
Новая зарадная станцыя ад айчыннага вытворцы падыходзіць для зарадкі ўсіх тыпаў электрамабіляў (пры наяўнасці перахадніка ад станцыі да электрамабілю) і мае наступныя тэхнічныя характарыстыкі:
1) максімальны ток зарада ад трохфазнай разеткі (Type 2) у рэжыме Mode 3 - 32 A;
2) раздым - 62196 Mennekes;
3) максімальная магутнасць - 22 кВт;
4) намінальнае напружанне, частата атрымання энергіі - 230/400 У, 50/60 Гц.
Доступ да электразаправак максімальна просты: для падключэння карыстальніку не спатрэбіцца ніякіх дадатковых мабільных прыкладанняў, рэгістрацый, карт - дастаткова толькі падключыць электрамабіль да станцыі.
Акрамя таго, парк службовых аўтамабіляў БНБ-Банка папоўніўся новым электрамабілем маркі BMW. Яго эканамічнасць, футурыстычна дызайн і бясшумнасць не пакінуць абыякавымі ўсіх, хто гатовы ўнесці свой уклад у захаванне навакольнага асяроддзя.
Наватарам і тым, каму не чужыя прагрэс і інавацыі, Беларускі народны банк гатовы таксама дапамагчы ўвайсці ў лік першых уладальнікаў аўтамабіляў будучыні, задаваючы трэнд у нашай краіне!
Ўстаноўка зарадных станцый для электрамабіляў Беларускім народным банкам запланавана ў рамках праграмы «Смарт Энэрджы», якая рэалізуецца пры падтрымцы Паўночнай экалагічнай фінансавай карпарацыі (НЕФКО), якая накіравана на садзейнічанне развіццю электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Рэспубліцы Беларусь.
Мэтай праграмы «Смарт Энэрджы» з'яўляецца прапанова даступных фінансавых рэсурсаў юрыдычным і прыватным асобам з дапамогай крэдытавання і прадастаўлення лізінгу на набыццё электрамабіляў, гібрыдных аўтамабіляў і абсталявання для іх абслугоўвання; а таксама садзейнічанне развіццю зараднай інфраструктуры. У рамках сумеснай праграмы НЕФКО прадастаўляе Беларускаму народнаму банку для гэтых мэтаў агульную крэдытную лінію ў памеры да 2,5 млн. еўра тэрмінам да 5 гадоў. Так, па ўмовах ўжо прапанаванага кліентам банка крэдыту «Смарт Драйв» арганізацыі прыватнай формы ўласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць прыцягнуць сродкі для абнаўлення свайго аўтапарка электрамабілямі і гібрыдамі, а таксама пры неабходнасці набыць і ўсталяваць зарадныя станцыі. Працэнтная стаўка па крэдыце «Смарт Драйв» або лізінгу ў еўра складзе ад 5% да 6% гадавых на тэрмін да 60 месяцаў.
Прыватныя асобы могуць набыць электрамабіль і абсталяванне для іх абслугоўвання з дапамогай лізінгу "Аранжавая энергія» пад 5,2% гадавых, а гібрыд - пад 6,2% гадавых у еўра на тэрмін ад 1-га года да 4-х гадоў.
Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.