6 января 2015

Новыя прыгоды Льва Лявона: Пакупкі ў Internet

Беларускі народны банк прадстаўляе новую серыю коміксу «Прыгоды Льва Лявона. Пакупкі ў Інтэрнэце».

Упадабаны дзецям і дарослым дасціпны персанаж Леў Лявон разам сябрам-замежнікам Страўсам Штраўсам вырашаюць адправіцца на канцэрт папулярнай рок-групы "Animals 'Band", купіўшы квіткі ў Інтэрнэце. Як гэта зрабіць? Як засцерагчы сябе і свае грошы? Ці змогуць цямлівыя жывёлы знайсці адказы на ўсе пытанні і трапіць на канцэрт, вы даведаецеся, прачытаўшы новую серыю коміксу.

Комікс «Прыгоды Льва Лявона» - арыгінальная распрацоўка Беларускага народнага банка. Першая частка коміксу пабачыла свет у сакавіку 2014 года. Комікс выходзіць у рускай і беларускай моўных версіях. Ён даступны для бясплатнага прагляду і пампоўкі як на сайце Беларускага народнага банка, так і на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай пісьменнасці насельніцтва fingramota.by. Першая частка коміксу выйшла таксама ў выглядзе кніжкі-размалёўкі, якая бясплатна распаўсюджвалася на выставе «Банк. Страхаванне. Лізінг», у сэрвіс-цэнтрах БНБ-Банка і на дзіцячых святах у школах і дамах-інтэрнатах.

«Развіццё фінансавай пісьменнасці - адна з найважнейшых задач Беларускага народнага банка. Асабліва важным мы лічым данясенне інфармацыі аб фінансавых інструментах, паняццях і тэрмінах да падрастаючага пакалення, якое будзе лепш за нас. Мы выбралі форму яркага коміксу з вясёлымі героямі і пацешнымі гісторыямі, якія адразу палюбіліся дзецям і дарослым. Прыемна адзначыць, што аўтарам ідэі з'яўляецца маладая супрацоўніца нашага банка Яўгенія Барысевіч. Наперадзе ў Льва Лявона мноства прыгод, і мы будзем рады распавесці вам пра іх», - пракаментавала начальнік упраўлення маркетынгу Беларускага народнага банка Крысціна Вітушка.

Комікс «Прыгода льва Лявона. Купля ў Інтэрнэце» знаходзіцца ў вольным доступе для наведвальнікаў сайта www.bnb.by. Любы жадаючы можа паглядзець комікс на старонцы сайта або спампаваць яго для больш зручнага прагляду і заняткаў з дзецьмі тут.

Комікс на беларускай мове «Прыгоды льва Лявона. Пакупка ў Iнтэрнэце».


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок