17 марта 2015

Леў Лявон Беларускага народнага банка сустрэўся са школьнікамі

Беларускі народны банк правёў 13 сакавіка 2015 года на базе бізнес-цэнтра Imaguru навучальнае мерапрыемства для школьнікаў сярэдніх школ №1, №60 і гімназіі №23, а таксама для дзяцей кліентаў банка. Сустрэча са Львом Лявонам, арганізаваная ў рамках Тыдня фінансавай граматнасці, выклікала вялікую цікавасць.

Прыязная атмасфера сустрэчы і інавацыйны інтэрактыўны падыход да падачы матэрыялу не пакінулі абыякавымі нікога. Школьнікі з задавальненнем сачылі за прыгодамі Льва Лявона, падказваючы правільныя рашэнні ў цяжкіх сітуацыях: дзе ўзяць грошы для паездкі ў Афрыку? як захаваць спадчыну бабулі? як набыць квіткі на канцэрт у Інтэрнэце? як засцерагчы сябе, уводзячы дадзеныя карткі на сайт прадаўца? - Дзеці паглядзелі навучальныя дыяфільмы, пазнаёміліся з базавымі паняццямі па фінансавай граматнасці, пагутарылі з сапраўднымі банкірамі, навучыліся карыстацца банкаўскімі карткамі і прынялі ўдзел у конкурсах з прызамі, замацаваўшы атрыманыя веды.

- Фінансавая граматнасць і фінансавая культура жыццёва неабходныя сучаснаму чалавеку ў свеце, які імкліва змяняецца. Беларускі народны банк паслядоўна рэалізуе намечаны план мерапрыемстваў па павышэнню фінансавай пісьменнасці дзяцей і моладзі. Мы лічым, што гэта важны ўклад у будучыню: у дарослым жыцці маладыя людзі змогуць прымаць правільныя і ўзважаныя рашэнні, несці адказнасць за іх наступствы.
Мы імкнемся зацікавіць дзяцей светам фінансаў, каб новыя веды яны атрымлівалі з задавальненнем, навучыліся карыстацца фінансавымі інструментамі і змаглі ўвасобіць свае мары, рэалізоўваць планы, - пракаментавала начальнік Упраўлення маркетынгу Беларускага народнага банка Крысціна Вітушка.

Комікс «Прыгоды Льва Лявона» - арыгінальная аўтарская распрацоўка Беларускага народнага банка. Першая частка коміксу пабачыла свет у сакавіку 2014 года. Комікс выходзіць у беларускай і рускай моўных версіях. Ён даступны для бясплатнага прагляду і запампоўкі як на сайце Беларускага народнага банка, так і на Адзіным інтэрнэт-партале фінансавай граматнасці насельніцтва fingramota.by. Першая частка коміксу выйшла таксама ў выглядзе кніжкі-размалёўкі, якая бясплатна распаўсюджваецца ў сэрвіс-цэнтрах БНБ-Банка і на дзіцячых святах у школах і дамах-інтэрнатах.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок