9 июля 2015

БНБ-Банк атрымаў прыз за лепшы КСА-праект на фестывалі рэкламы «Аdnак»

Беларускі народны банк прыняў удзел у 6-м Фестывалі-конкурсе беларускай рэкламы «Аднак». Фінальная цырымонія і ўзнагароджанне пераможцаў адбыліся 2 чэрвеня 2015 года ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йоханеса Рау.

Беларускі народны банк удастоены ўзнагароды за лепшы праект у вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці!

Каманда Беларускага народнага банка распрацавала і прадставіла на конкурс серыю коміксаў «Прыгоды Льва Лявона». Коміксы прызначаны для павышэння фінансавай граматнасці дзяцей, распавядаючы ім у простай форме гульні пра асноўныя фінансавыя і эканамічныя паняцці і тэрміны. Коміксы выходзяць як у друкаванай, так і ў электроннай версіях. Беларускі народны банк накіраваў выдадзеныя кнігі-размалёўкі з коміксамі ў бібліятэкі Беларусі, арганізаваў іх распаўсюджванне на дзіцячых святах, у школах і дамах-інтэрнатах.


arrow
arrow

Мы используем файлы cookie для того, чтобы предоставить Вам больше возможностей при использовании сайта.

Ок